1 сакавіка сельская бібліятэка в. Будзёнаўка правяла акцыю “Не адбірай у сябе жыццё” (да Сусветнага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам). Бібліятэкар распавяла пра наступствы, якія бываюць пры наркаманіі, зачытала інфармацыю па тэме. Чытачы задавалі свае пытанні, на якія атрымалі адказы. Па-за сценамі бібліятэкі дарослыя і дзеці знаёміліся не толькі з інфармацыяй аб згубным уздзеянні наркотыкаў, але і атрымалі буклеты.