1 сакавіка да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў у гарадской бібліятэцы г. Ашмяны прайшла сустрэча-дыялог са старшакласнікамі “Наркотыкі – гэта крок у нікуды!”. Бібліятэкары расказалі пра шкоду сінтэтычных наркотыкаў, пра згубны ўплыў наркотыкаў на здароўе чалавека. З дапамогай прэзентацыі былі наглядна паказаны наступствы ўжывання наркотыкаў і курэння электронных цыгарэт. Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні, хто і як зацягвае маладых людзей у наркатычны вір, як гэтаму супрацьстаяць, залежнасць і распад асобы ў выніку ўжывання наркотыкаў. Падлеткі выказалі свой погляд на праблему ўжывання наркотыкаў. Разважалі, што наркаманія – гэта цяжкая хвароба, наступствы якой надзвычай небяспечныя для чалавека. Пазнаёміліся з літаратурай аб шкодных звычках, аб здаровым ладзе жыцця, прадстаўленай на кніжнай выставе “Наркотыкам няма месца ў жыцці”. Бібліятэкары раздалі школьнікам тэматычныя буклеты і прапанавалі паглядзець відэаролік “Два шляхі”.