21 лютага ў сельскай бібліятэцы аг. Баруны прайшла гульня-віктарына “Святло роднага слова”, прысвечаная Дню роднай мовы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні Барунскай сярэдняй школы. Вучні ўдзельнічалі ў віктарыне, выконвалі розныя заданні, якія тычыліся беларускай мовы, за кожны правільны адказ атрымоўвалі кавалачак карты Беларусі. Склаўшы карту прачыталі словы Францішка Багушэвіча аб роднай мове.
