Мы рады, што вы зайшлі на нашу старонку.
Нам будзе вельмі прыемна бачыць вас наведвальнікамі дзіцяча-юнацкага сектара. Прыходзьце да нас для чытання, адпачынку і самаадукацыі. Абслугоўваем мы не толькі дзяцей і падлеткаў, але і бацькоў, настаўнікаў, выхавальнікаў, людзей якія зацікаўлены ў тым, каб іх дзеці наведвалі бібліятэку.
Фонд і інтэр’ер бібліятэкі арганізаваны так, каб абудзіць творчае стаўленне да чытання, пашырыць ваш кругагляд, разнастаіць інтарэсы. Прастора бібліятэкі пабудавана ў адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі чытачоў. Свабодны доступ да фонду дазваляе прымаць самастойнае рашэнне ў выбары кніг, што робіць вашы паводзіны ў бібліятэцы больш упэўненымі.
Акрамя таго, сектар забяспечвае метадычную і інфармацыйную падтрымку дзіцячага чытання. Ужо шмат гадоў у нас працуе інфармацыйна-адукацыйны цэнтр, у якім дзеці і падлеткі любяць рыхтаваць школьныя хатнія заданні.
Яшчэ можна стаць гледачом і ўдзельнікам лялечных прадстаўленняў аматарскага аб’яднання «Лялечны карагод».
Трэба сказаць, што ў нашым сектары кожнае дзіця знойдзе сабе занятак па душы. А бібліятэкары прыкладуць максімум намаганняў, каб бібліятэка і далей заставалася цэнтрам інфармацыі, месцам адукацыі і адпачынку дзяцей.
Да сустрэчы ў бібліятэцы!
Читаем книги вслух
Развивающие игры