13 студзеня на Ашмяншчыне нарадзіліся
У в.Каменка Гружэўскі Міхаіл Мар’янавіч (13.01.1955), Заслужаны настаўнік Беларусі (2002), “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны” (2016). Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 25, 26, 27 скліканняў. Узнагароджаны ордэнам Ф.Скарыны (2011). Працаваў у школах г.Ашмяны: выкладчык пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №2 (1975–1986); інспектар раённага аддзела адукацыі (1986–1987); дырэктар СШ №1 (1987–2018). Памёр 22.09.2018 г. Яго імя прысвоена сярэдняй школе №1 г.Ашмяны (2019).
У в.Лэйлубка Лосева (Балкоўская) Рэгіна Станіславаўна (13.01.1961), майстар спорту па лыжных гонках (1980), майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе (1982), кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы (крос), па біятлоне.
Крыніцы інфармацыі:
Гружэўскі Міхаіл Мар’янавіч : Вызначыліся працай // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 561.
Лосева (Балкоўская) Рэгіна Станіславаўна : Спартыўны гонар Ашмяншчыны // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 584.