2.01.1961 г. у Ашмянах адкрыўся аэрапорт. Дзейнічаў да верасня 1988 г. Абслугоўваў пасажырскія (Ан-2, Як-12), грузавыя, санітарныя самалёты па маршрутах: Гродна – Ашмяны – Астравец, Гродна – Ашмяны – Нарач, Гродна – Ашмяны – Мінск. Забяспечваў радыёсувяззю самалёты, якія працавалі на авіяцыйна-тэхнічных работах ці праляталі па трасах мясцовых паветраных ліній. Начальнікамі аэрапорта працавалі І.У.Навіцкі, ЛФ.Баркоўскі, М.М.Бубноў, З.Ф.Цімаховіч.
Крыніцы інфармацыі:
Ашмянскі аэрапорт: Прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, якія існавалі ў 1940–1990-я гады // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 526