ГІСТОРЫЯ “ДУК АШМЯНСКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА”

Гісторыя ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка

     Ашмянская раённая бібліятэка адлік сваёй дзейнасці пачынае з 1940 года, калі быў утвораны Ашмянскі раён. Да 1939 года на тэрыторыі сучаснага Ашмянскага раёна была толькі адна бібліятэка з кніжным фондам 2 тыс. экз. кніг. Карыстанне бібліятэкай было платным. Колькасць чытачоў нязначная: чыноўнікі, купцы, гандляры і іх дзеці. Народу, які жыў у галечы, наведванне бібліятэкі было недаступным. 17 верасня 1939 года – гістарычная дата для Ашмян. У гэты дзень часці 7-й Самарскай кавалерыйскай дывізіі пад камандаваннем А. В. Камкова вызвалілі горад ад улады буржуазнай Польшчы. На тэрыторыі Ашмяншчыны пачалося мірнае стваральнае жыццё. За кароткі перыяд з верасня 1939 года да чэрвеня 1941 года адбыліся значныя дасягненні ў палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах. Горад быў вызвалены 17 верасня 1939 года, а ў лістападзе гэтага ж года працавала ўжо гарадская бібліятэка. На пачатак 1940 года фонд яе налічваў звыш 4 тыс. кніг, колькасць чытачоў каля 300.

        З 1940 года бібліятэка ў горадзе Ашмяны выконвае функцыю раённай. У сельскай мясцовасці працуе 12 хат-чытальняў, якія забяспечваюцца літаратурай праз раённую бібліятэку. У хатах-чытальнях налічваецца звыш 700 кніг. Ад раённай бібліятэкі працуюць перасоўкі-бібліятэчкі ў раённай бальніцы, дзіцячым доме, сельскагаспадарчай школе. На канец 1940 года раённая бібліятэка налічвала 6650 экз. кніг. З іх мастацкай рускай літаратуры – 1950, беларускай – 1200, яўрэйскай – 725, польскай – 350. Выпісвалася 70 назваў часопісаў і 17 газет на беларускай, рускай, яўрэйскай, польскай мовах. Колькасць чытачоў – 850.        Восенню 1940 года бібліятэка пераехала ў новае памяшканне і 14 кастрычніка расчыніла дзверы для наведвальнікаў. Чытачы маглі наведваць абанемент, чытальную залу. Пры бібліятэцы быў адкрыты пакой, дзе можна было пагуляць у шашкі, шахматы, даміно. Загадчыцай раённай бібліятэкі працавала Х.Жупранер. За гады нямецка-фашысцкай акупацыі фонд бібліятэкі быў поўнасцю знішчаны.

       25 ліпеня 1944 года загадам Ашмянскага раённага аддзела народнай адукацыі быў назначаны загадчык раённай бібліятэкі, ім стаў Рыбкін Юрый Міхайлавіч. Пачалася работа па аднаўленню дзейнасці бібліятэкі. На сродкі, адпушчаныя з бюджэту, была набыта невялікая колькасць кніг. Акрамя гэтага, бібліятэцы ў дар былі дасланы кнігі з бібліятэк г.Горкага і г.Куйбышава. Увесь фонд бібліятэкі налічваў 450 экз. кніг. У 1945 годзе загадчыцай была назначана Іванова Ксенія Андрэеўна. На канец 1948 года фонд бібліятэкі налічваў ужо 2421 экз. кніг.

       Да 1949 года ў Ашмянах была толькі адна бібліятэка – раённая, якая абслугоўвала дарослых і дзяцей. Попыт насельніцтва на літаратуру рос. У горадзе было 2 сярэднія школы, падагагічнае і медыцынскае вучылішчы, школа для глухіх дзяцей, школа для старшынь калгасаў, прамысловыя прадпрыемствы: дрожджзавод, птушкакамбінат, арцель “Перамога” па вытворчасці кансервавых вырабаў. Адна раённая бібліятэка не магла ўжо задаволіць запыты чытачоў.

      Дзякуючы клопатам дзяржавы аб росце сеткі бібліятэк, а таксама імкненню працоўных горада да кнігі, на аснове загада Маладзечанскага абласнога упраўлення культуры і рашэння выканкама Ашмянскага гарадскога савета была адкрыта Ашмянская гарадская бібліятэка. Улічваючы тое, што ў К. А. Івановай быў вопыт наладжвання бібліятэчнай справы, ёй было даручана ўзначаліць гарадскую бібліятэку. А загадчыцай раённай бібліятэкі была назначана выпускніца Магілёўскага культасветвучылішча Дабраўляніна Вольга Дзмітраўна – першы ў раёне спецыяліст з бібліятэчнай адукацыяй.

       У 1949 годзе, акрамя раённай і гарадской бібліятэк, у раёне дзейнічалі 3 сельскія бібліятэкі, 5 хат-чытальняў. Для абслугоўвання бліжэйшых населеных пунктаў ад раённай бібліятэкі працавала 15 перасовак.

       Супрацоўнікі бібліятэкі пастаянна ўдасканальвалі работу па абслугоўванні насельніцтва кнігай. У 1957 годзе Ашмянскай раённай бібліятэцы быў уручаны дыплом Міністэрства культуры БССР “Лепшай раённай бібліятэцы БССР”.

       Колькасць чытачоў з кожным годам расла. Для больш якаснага абслугоўвання дзяцей у 1952 годзе была адкрыта раённая дзіцячая бібліятэка.

       Павялічылася колькасць бібліятэк у сельскай мясцовасці. На 01.01.1961 г. у раёне працавала 42 бібліятэкі, якія падпарадкоўваліся раённаму аддзелу культуры. З іх 3 – у горадзе і 39 – у сельскай мясцовасці.

       У 1967 годзе была адкрыта яшчэ адна бібліятэка для дзяцей – Ашмянская гарадская дзіцячая бібліятэка.

       У розныя часы ў Ашмянскай раённай бібліятэцы працавалі многія бібліятэчныя работнікі. Аднымі з першых былі Новікава Ганна Андрэеўна, Урбановіч Ірына Юльянаўна, Лаўрэцкая Лізавета Калістратаўна, якія прысвяцілі бібліятэчнай справе ўсё сваё свядомае жыццё

       З 1964 да 1981 года раённую бібліятэку ўзначальвала Каляда Ганна Мікалаеўна. Пад яе кіраўніцтвам была праведзена вялікая работа па ўдасканальванні бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва раёна. Ва ўсіх бібліятэках былі створаны алфавітныя і сістэматычныя каталогі, краязнаўчыя картатэкі, закласіфікаваны кніжныя фонды. За асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, за поспехі, якіх дасягнула Ашмянская раённая бібліятэка ў ходзе Усесаюзнага агляду бібліятэк насустрач 50-годдзю Савецкай улады, Каляда Ганна Мікалаеўна была ўзнагароджана Ганаровай Граматай Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры.

       На працягу ўсяго перыяду дзейнасці раённай бібліятэкі адным з галоўных накірункаў застаецца прапаганда твораў беларускіх пісьменнікаў, далучэнне чытачоў да здабыткаў нацыянальнай культуры.

       У розныя гады наведвальнікі бібліятэкі сустракаліся з вядомымі беларускімі пісьменнікамі: А. Русаком, М. Скрыпкам, Ю. Голубам. У 1977 годзе ў перыяд правядзення Дзён беларускай літаратуры на Гродзеншчыне ў раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з М.Танкам, Д.Бічэль-Загнетавай, Н.Гілевічам. Пісьменнікі таксама наведалі магілу Ф.Багушэвіча ў Жупранах.

       У 1976 годзе, у выніку правядзення цэнтралізацыі, усе бібліятэкі аб’ядналіся ў раённую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму (РЦБС). Раённая бібліятэка пераўтворана ў раённую цэнтральную бібліятэк (РЦБ), а бібліятэкі ў горадзе і ў сельскай мясцовасці сталі яе філіяламі. Усяго ў Ашмянскую РЦБС увайшло 42 бібліятэкі: раённая цэнтральная бібліятэка, раённая дзіцячая бібліятэка і 40 бібліятэк-філіялаў.

       У РЦБ былі створаны аддзелы: методыка-бібліяграфічны, абслугоўвання, камплектавання і апрацоўкі літаратуры, цэнтральнае кнігасховішча.

       Цэнтралізацыя бібліятэчнай сеткі садзейнічала ўдасканальванню работы бібліятэк па абслугоўванні чытачоў. Бібліятэкі-філіялы пачалі атрымліваць літаратуру праз аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры РЦБ. У бібліятэкараў з’явілася больш часу для індывідуальнай работы з чытачамі, для больш поўнага задавальнення іх запытаў.

       З боку методыка-бібліяграфічнага аддзела бібліятэкары РЦБС пачалі атрымліваць кваліфікаваную метадычную і практычную дапамогу ў арганізацыі работы з чытачамі. 

       Сярод бібліятэк-філіялаў лепшымі ў раёне былі Гальшанская, Жупранская, Будзёнаўская, Мураванаашмянкоўская, Кальчунская, Навасёлкаўская сельскія бібліятэкі.

       22 гады (1981 – 2003 гг.) дырэктарам Ашмянскай РЦБС працавала Каско Антаніна Рыгораўна (адначасова з’яўлялася і дырэктарам РЦБ). Яна правяла вялікую работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэк. Быў зроблены капітальны рамонт цэнтральнай бібліятэкі, у выніку якога пашырылася плошча бібліятэчнага памяшкання. Праведзена рэканструкцыя дзіцячай бібліятэкі. Адрамантаваны Гальшанская і Кальчунская сельскія бібліятэкі. Набывалася неабходная бібліятэчная мэбля. Антаніна Рыгораўна ўдзяляла шмат увагі рабоце з кадрамі, забеспячэнню бібліятэчных устаноў спецыялістамі вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай кваліфікацыі. У 2002 годзе спецыялістаў было 85%.

      З 2003 года Ашмянскую РЦБС (з 2015 г. ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”) узначальвае Белавус Марына Рамуальдаўна, вопытны, дасведчаны спецыяліст. Звыш 30 гадоў працы ў раённай бібліятэцы на розных участках садзейнічалі росту прафесіяналізму і станаўленню адметных рыс кіраўніка Марыны Рамуальдаўны. З яе прыходам набыла новы выгляд раённая бібліятэка. Зроблены рамонт памяшкання, добраўпарадкавана тэрыторыя вакол бібліятэкі. Праведзены рамонт амаль ва ўсіх сельскіх бібліятэках. У 2020 годзе раённая бібліятэка атрымала новае памяшканне. У раённую бібліятэку набыта новая мэбля і бібліятэчнае абсталяванне, што значна ўпрыгожвае інтэр’ер і садзейнічае стварэнню ўтульнасці і камфортнасці ва ўсіх памяшканнях.

       Галоўны накірунак дзейнасці ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” на сучасны момант – задавальненне інфармацыйных патрэб насельніцтва шляхам выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій, інавацыйных метадаў работы.

      Вядучай сярод бібліятэк па абслугоўванні насельніцтва кнігай застаецца раённая бібліятэка. Гэта сацыяльна-культурны, адукацыйны, інфармацыйны цэнтр раёна, дзейнасць якога заснавана на эстэтычных, маральна-духоўных каштоўнасцях беларускага грамадства, яго гісторыі і сучаснасці.

       Бібліятэкай праводзіцца значная работа па папаўненні бібліятэчнага фонду актуальнай літаратурай. У сувязі з тым, што бюджэтнае фінансаванне бібліятэк у апошнія гады скарацілася, актывізавалася работа па пошуку дадатковых крыніц фінансавання. З 1995 года раённая бібліятэка пачала аказваць платныя паслугі чытачам, а з 2003 года такія паслугі аказваюць усе бібліятэкі сістэмы. Заробленыя грошы ідуць на аснашчэнне бібліятэк, набыццё літаратуры. Бібліятэчны фонд папаўняецца за кошт ужывання спонсарскіх сродкаў, афармлення кніг у дар ад чытачоў. З мэтай павелічэння эфектыўнасці абслугоўвання чытачоў у бібліятэцы створаны камерцыйны і абменны фонды.

       Бібліятэкай праводзіцца значная работа па папаўненні бібліятэчнага фонду актуальнай літаратурай. У сувязі з тым, што бюджэтнае фінансаванне бібліятэк у апошнія гады скарацілася, актывізавалася работа па пошуку дадатковых крыніц фінансавання. З 1995 года раённая бібліятэка пачала аказваць платныя паслугі чытачам, а з 2003 года такія паслугі аказваюць усе бібліятэкі сістэмы. Заробленыя грошы ідуць на аснашчэнне бібліятэк, набыццё літаратуры. Бібліятэчны фонд папаўняецца за кошт ужывання спонсарскіх сродкаў, афармлення кніг у дар ад чытачоў. З мэтай павелічэння эфектыўнасці абслугоўвання чытачоў у бібліятэцы створаны камерцыйны і абменны фонды.Бібліятэкай праводзіцца значная работа па папаўненні бібліятэчнага фонду актуальнай літаратурай. У сувязі з тым, што бюджэтнае фінансаванне бібліятэк у апошнія гады скарацілася, актывізавалася работа па пошуку дадатковых крыніц фінансавання. З 1995 года раённая бібліятэка пачала аказваць платныя паслугі чытачам, а з 2003 года такія паслугі аказваюць усе бібліятэкі сістэмы. Заробленыя грошы ідуць на аснашчэнне бібліятэк, набыццё літаратуры. Бібліятэчны фонд папаўняецца за кошт ужывання спонсарскіх сродкаў, афармлення кніг у дар ад чытачоў. 

       На 01.01.2022 г. адзіны фонд бібліятэк ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” склаў 252,3 тыс. экз.

          Завершана аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў. На 01.01.2022 г. бібліятэчны камп’ютарны парк налічвае 50 адзінак У 2014 годзе ў раённай бібліятэцы ўстаноўлена праграма ALIS-WEB, дзякуючы якой электронны каталог стаў даступны для ўсіх бібліятэк ДУК. У бібліятэках горада абслугоўванне чытачоў вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме.

       У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб стварэнні Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь” з 2002 года ў раённай бібліятэцы дзейнічае публічны цэнтр прававой інфармацыі, які забяспечвае даступнасць матэрыялаў заканадаўча-прававога характару для насельніцтва.

       Асноўны прынцып работы цэнтра – аператыўнасць у прадстаўленні інфармацыі. Цэнтр уключае інфармацыйны фонд, кнігі і перыядычныя выданні па праву, тэматычныя папкі па актуальных пытаннях сучаснага жыцця. Эфектыўна працуе электронная база дадзеных прававой інфармацыі “Эталон”. Два разы на месяц арганізуюцца бясплатныя кансультацыі юрыста.

      Зладжана працуюць усе структурныя падраздзяленні ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу праводзіць аналітычна-даследчую дзейнасць у мэтах пошуку найбольш прымальных форм работы з чытачамі і эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў бібліятэк. Росту эфектыўнасці работы спрыяюць даследаванні, праведзеныя супрацоўнікамі аддзела: “Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк і асноўныя віды запатрабаванняў карыстальнікаў”, “Рынак бібліятэчных паслуг у структуры сацыяльна-эканамічнай прасторы рэгіёна”, “Чытач бібліятэкі і шляхі ўдасканалення яго абслугоўвання”. Абагульняецца вопыт работы лепшых бібліятэк раёна. Шмат увагі ўдзяляецца рэкламе бібліятэчных паслуг. Арганізуюцца выступленні ў сродках масавай інфармацыі. Выдаюцца буклеты і рэкламныя праспекты.        Супрацоўнікі аддзела займаюцца выдавецкай дзейнасцю. Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва бібліятэкамі раёна, арганізуе вучобу і павышэнне кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў. Кіраўніком аддзела на працягу 23 гадоў (1986 – 2009) працавала Палубінская Галіна Уладзіміраўна, вопытны спецыяліст са стажам бібліятэчнай работы звыш 35 гадоў. Зараз аддзел узначальвае Садоўская Наталля Віктараўна.

       Аддзел абслугоўвання і інфармацыі штогод наведвае звыш 3 тысяч чытачоў. Розныя групы наведвальнікаў – студэнты, навучэнцы школ, прадпрымальнікі, рабочыя, служачыя, пенсіянеры – карыстаюцца паслугамі бібліятэкі на абанеменце і ў чытальнай зале. Абслугоўванне чытачоў вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме. Па падпісцы паступае звыш 60 назваў перыядычных выданняў. З 1996 года працуе клуб “Сустрэча” , мэта якога – арганізацыя змястоўнага адпачынку, сустрэчы з цікавымі суразмоўцамі. За перыяд дзейнасці клуба былі арганізаваны цікавыя пасяджэнні: “Мастацтва, знітаванае з роднай зямлёй” (сустрэча з С.Шэметам, членам Саюза мастакоў, ураджэнцам Ашмян); “Бацькоўскаму краю адданы” (прысвячалася мясцоваму краязнаўцу А.Р.Каранеўскаму); “Тэатр праз прызму часу” (сустрэча с артыстам народнага тэатра А.А.Міхеенкам), “Каб мог бы я спыніць імгненне…” (знаёмства з творчасцю мясцовага паэта П.Шаколы) і інш. Пасяджэнні клуба праходзяць у чытальнай зале. Доўгі час (1976 -1990) аддзел узначальвала Клінцэвіч Аляксандра Сяргееўна, якая прыкладала шмат намаганняў для эфектыўнага абслугоўвання чытачоў. З 2022 года загадчыкам аддзела працуе Янкоўская Алена Іосіфаўна.

       Сектар камплектавання, арганізацыі і апрацоўкі адзінага фонду займаецца фарміраваннем бібліятэчнага фонду ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”, адказвае за захаванасць, якаснасць камплектавання фондаў бібліятэк, афармляе падпіску на перыядычныя выданні для бібліятэчных устаноў. З 1978 года па май 2009 года загадчыкам аддзела працавала Тарашкевіч Яўгенія Браніславаўна. З 1 снежня 2016 года загадчыкам аддзела прызначана Гарлуковіч Кацярына Генадзьеўна.
       У 1998 годзе ўведзена пасада намесніка дырэктара. Акрамя арганізацыйных функцый бібліятэчнай работы намеснік дырэктара праводзіць ідэалагічную, інфармацыйна-выхаваўчую дзейнасць у калектыве. З 2003 года намеснікам дырэктара працавала Лапцева Ала Мікалаеўна, эрудзіраваны спецыяліст са стажам работы ў бібліятэцы больш за 30 гадоў. У перыяд з 2012 па 2019 гг. – Тарашкевіч Вольга Тадэвушаўна. Зараз на гэтую пасаду прызначана Шумская Людміла Мікалаеўна.

       У сувязі са зменамі дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне неаднаразова адбывалася рэарганізацыя бібліятэчнай сеткі. Зменшылася колькасць сельскага насельніцтва, і як вынік гэтага – скарачэнне колькасці бібліятэчных устаноў. З 1 марта 2015 г. Ашмянская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма згодна рашэння Ашмянскага райвыканкама №700 ад 30.12.2014 г. рэарганізована ў дзяржаўную ўстанову культуры “Ашмянская раённая бібліятэка”, у структуру якой уваходзіла 18 устаноў. З 1 красавіка 2017 года згодна Рашэння Ашмянскага райвыканкама ад 30.01.2016 г. №68 “Аб структуры і штатах дзяржаўнай установы культуры “Ашмянская раённая бібліятэка”, унясенні змен ў рашэнне Ашмянскага райвыканкама ад 30.12.2014 г. №700 у структуру ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” уваходзіць 16 устаноў. З 1.10.2020г. – 15 бібліятэчных устаноў, 01.07.2021 – 14 (раённая дзіцячая бібліятэка г. Ашмяны стала аддзелам па абслугоўванні дзіцячага чытача раённай бібліятэкі)

     Супрацоўнікі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” пастаянна займаюцца ўдасканальваннем форм работы абслугоўвання чытачоў, пераймаюць вопыт работы лепшых бібліятэк рэспублікі. На базе бібліятэкі праводзяцца раённыя, абласныя семінары.

       Ашмянская раённая бібліятэка рэалізуе шэраг бібліятэчных праектаў і праграм. У 2015 г. у выніку перамогі ў конкурсе міні-праектаў Тандэм-ІІ, рэалізаваны праект “Нявесцін камень”, які садзейнічаў узмацненню гісторыка-краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі, папулярызацыі прыродных помнікаў, росту значнасці бібліятэчнай установы ў турыстычнай сферы раёна.

       У выніку рэалізацыі бібліятэчнага праекта “Ашмяншчына – малая радзіма вядомых людзей” на 2018 – 2020 гг. створана электронная база ўласнай генерацыі “Ашмяншчына ў асобах і падзеях”. У ходзе рэалізацыі раённай праграмы “Бібліятэка – старэшаму пакаленню” на 2019-2020 гг. у 2019 г. створаны клуб для пажылых “Мудрасць+”. Рэалізуецца раённая бібліятэчная праграма “Бібліятэка: прававая абарона і прававая асвета насельніцтва”, разлічаная на 2021-2023 гады.

       У мэтах папулярызацыі кнігі і бібліятэкі ў інтэрнэт прасторы з 2020 г. рэалізуюцца ўласныя анлайн-праекты: “ВоокВоох”, “Гэта вам цікава ведаць”, “Чытаем разам, чытаем услых”,  да якіх у 2021 г. дадаліся яшчэ 3: «Книга ищет читателя», «Познавая – отдыхаем, отдыхая – познаем», «Детский  писатель отмечает юбилей».

      Работа раённай бібліятэкі высока ацэньвалася на розных узроўнях. За высокія творчыя дасягненні ў 2004 годзе Ашмянская РЦБ узнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая штогод прысуджаецца дзеячам культуры і мастацтва. 7 студзеня 2005 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ўрачыста ўручыў прэмію дырэктару бібліятэкі Белавус Марыне Рамуальдаўне. Цэрымонія ўручэння праходзіла ў Палацы Рэспублікі.

       Бібліятэчная ўстанова і асобныя яе супрацоўнікі неаднаразова былі ў ліку пераможцаў раённага спаборніцтва сярод арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна, узнагароджваліся Ганаровымі граматамі РВК, абласнога ўпраўлення культуры. У 2003, 2012 і 2019 гадах калектыў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” (Ашмянская РЦБ) быў занесены на раённую Дошку гонару.