7 чэрвеня сельская бібліятэка аг. Баруны запрасіла чытачоў на вусны часопіс “Гераічныя старонкі гісторыі: аперацыя “Баграціён”, у рамках патрыятычнага марафону-конкурсу “80 гадоў у міры і згодзе”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Перад прысутнымі паўсталі старонкі наступальнай ваеннай аперацыі “Баграціён”, якая дала пачатак вызваленчаму этапу савецкай тэрыторыі ад фашысцкіх захопнікаў у час Вялікай Айчыннай вайны.
