Ліст з фронту

       5 мая ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў патрыятычны майстар-клас “Ліст з фронту”. Яго ўдзельнікамі сталі навучэнцы 4 “В” класа гімназіі №1 г. Ашмяны. Дзеці не толькі пазналі аб палявой пошце і значэнні «трыкутнікаў» у гады вайны, але і сваімі рукамі склалі і аформілі копіі салдацкіх лістоў.
       Школьнікі з цікавасцю слухалі гісторыі аб тым, якую важную ролю гулялі лісты для байцоў і іх сем’яў, як доўгачаканыя вестачкі з фронту падтрымлівалі баявы дух і дарылі надзею на хуткую сустрэчу з роднымі.
       Падчас майстар-класа дзеці праявілі творчасць і старанне, акуратна афармляючы свае “лісты”, укладваючы ў іх цёплыя словы, пажаданні міру і падзякі абаронцам Радзімы.