Цукерзіс Якаў Міхайлавіч (1909 – 1992) Доктар біялагічных навук. Нарадзіўся 24.10.1909 г. у г.Ашмяны. Закончыў Вільнюсскую гімназію, у 1934 г. – факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук Вільнюсскага ўніверсітэта імя С.Баторыя. У 1939 – 1941 гг. працаваў завучам Ашмянскай сярэдняй школы (зараз сярэдняя школа №1), у 1944 -1954 гг. – дырэктарам. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў і працаваў у Туркменіі. У 1954 – 1960 гг. – інспектар Міністэрства асветы Літоўскай ССР. Аўтар кнігі “Біялогія шыракапальцага рака” (Вільнюс, 1970). Памёр у красавіку 1992 г.
Крыніцы інфармацыі:
- Звязаныя лёсам з Ашмяншчынай. Цукерзіс Якаў Міхайлавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 581.
- Цукерзіс Якаў Міхайлавіч (1909 – 1992) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2014. – С. 31.






