Іскроў Эдуард Уладзіміравіч (1935–1994). Заслужаны рацыяналізатар БССР арадзіўся 08.05.1935 г. на Віцебшчыне. Працаваў токарам на заводзе “Рухавік” г.Талін. Служыў у Ваеннамарскім флоце (1954 – 1958). З 1958 г. у Ашмянскім раёне. У 1958 – 1986 гг. у райаб’яднанні “Сельгастэхніка” і калгасе “Ясная Паляна”: токар, механік, загадчык майстэрні, механік жывёлагадоўчага комплексу, майстар-наладчык, слесар. З 1986 г. у райаб’яднанні “Сельгасхімія”. Ганаровае званне “Заслужаны рацыяналізатар БССР” прысвоена ў 1970 г. Памёр у 1994 г.
Крыніцы інфармацыіі:
- Іскроў Эдуард Уладзіміравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015. – С. 28.
- Іскроў Эдуард Уладзіміравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 565.







