Чарнобыль: дні выпрабаванняў

       26 красавіка, да 40-х угодкаў Чарнобыльскай катастрофы, у філіяле “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” прайшла гадзіна трывогі “Чарнобыль: дні выпрабаванняў”. З дапамогай электроннай прэзентацыі “Чарнобыльская катастрофа” юныя чытачы пазнаёміліся з гісторыяй трагедыі, якая адбылася ў красавіку 1986 года. Дзеці даведаліся пра мужнасць і самаахвярнасць людзей, якія бралі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі, а таксама пра яе маштабны ўплыў на здароўе чалавека і стан навакольнага асяроддзя. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў, у творчасці якіх адлюстравана тэма Чарнобыля.  Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная кніжная выстаўка “Чарнобыль у нашай памяці”.