У Ашмянскую раённую бібліятэку на экскурсію “Месца, дзе жывуць кнігі” прыйшлі навучэнцы 1 “А” класа СШ №3. Бібліятэкары правялі экскурсію, пазнаёміўшы дзяцей з багатым кніжным фондам, разнастайнымі часопісамі і цікавымі кнігамі. Напрыканцы экскурсіі дзеці паглядзелі беларускую народную казку “Пых”, якая выклікала ў іх мноства станоўчых эмоцый. Пасля прагляду казкі дзеці зноў звярнуліся да кніжнай выставы, выбраўшы сабе кнігі па інтарэсах, і забралі іх дадому.Экскурсія пакінула ў дзяцей яркія ўражанні, і ўсе яны былі ў поўным захапленні!










