26 сакавіка, у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Станцыя Ашмяны” наведала Дакурнішскі дзіцячы сад. Выхаванцы інтэграванай групы разам узгадалі прыгоды казкі “Тры парасяці”. Затым бібліятэкар задзейнічала дзяцей ў тэатралізацыі казкі “Рэпка”. Пасля ўсе адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях і з цікавасцю разглядалі кнігі, адкрываючы для сябе чароўны свет літаратуры.







