13 лістапада ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” быў арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “Караван новых кніг”. Літаратура была прадстаўлена як для дарослых, так і для дзяцей. На працягу дня чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з навінкамі літаратуры. Асаблівую цікавасць выклікалі кнігі па генацыдзе беларускага народа. Дзяцей прыцягвалі яркія маляўнічыя кнігі, многія кнігі былі ўзяты дадому для хатняга прачытання.