1 лістапада ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Баруны” прайшла квэст- гульня “Ганарымся роднай Беларуссю”. Для ўдзелу ў квэст-гульні былі запрошаны дзеці прышкольнага лагера “Усмешка” Барунскай СШ. Удзельнікі квэста прайшлі 6 заданняў, на кожным з якіх атрымлівалі элемент мазаікі. Склаўшы усе элементы мазаікі атрымалі картку нашай любай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.