8 ліпеня 1997 г. гісторыка-краязнаўчаму музею Гальшанскай сярэдняй школы Ашмянскага р-на прысвоена званне “народны”.

Крыніцы інфармацыі:
Гісторыка-краязнаўчы народны музей імя Э.С.Корзуна Гальшанскай сярэдняй школы // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018. – С. 12–13.


         8.07. 1868 г. у г.Высокае Брэсцкага павета нарадзіўся Юзьвюк Уладзімір Парфір’евіч (1868–1943), праваслаўны святар, настаяцель храма Свята-Георгіеўскай царквы  в.Гальшаны (1897–1943).  Нарадзіўся ў сям’і псаломшчыка.  Закончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1890). Працаваў святаром у в.Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна (1890–1897). У  1897 г. стаў настаяцелем храма Свята-Георгіеўскай царквы  в.Гальшаны, у якой служыў да канца  сваіх   дзён. Пры  ім  праваслаўная  абшчына  ў  Гальшанах дасягнула найбольшага росквіту. За адзін толькі год (1901) была пабудавана новая каменная царква на месцы старой драўлянай, асвячона 26 лістапада 1901 г.    Выбіраўся дэпутатам ІІІ і ІY Дзяржаўнай думы Расіі (1907, 1912).
           Памёр У.Юзьвюк у 1943 г., пахаваны ў Гальшанах на царкоўным дворыку, насупраць галоўнага ўваходу ў царкву.

Крыніцы інфармацыі:

Юзьвюк Уладзімір Парфір’евіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 15–16.