11.07.1971 г. у г. Ашмяны Гродзенскай вобл. нарадзіўся Шэмет Сяргей Лявонавіч (1971), мастак, член Беларускага саюза мастакоў. Вучыўся ў Ашмянскай СШ №3. Закончыў мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава (1991), Беларускую акадэмію мастацтваў, аддзяленне станкавага жывапісу (1998), асістэнтуру пры ёй (2001). Працаваў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К.Глебава выкладчыкам жывапісу, малюнка, кампазіцыі (1998–2001). Удзельнік рэспубліканскіх, міжнародных, групавых і персанальных выстаў. Творы С.Шэмета знаходзяцца ў калекцыях музея сучаснага мастацтва Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Літве, Польшчы, Германіі, Ізраілі, Вялікабрытаніі, ЗША.

Крыніцы інфармацыі:
1. Шэмет Сяргей Лявонавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 28.
2. Шэмет Сяргей Лявонавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 573. (Нарадзіліся на Ашмяншчыне. Творцы).


        11 ліпеня 1973  г. у  в.Цюпішкі Ашмянскага р-на нарадзіўся  Гардзей Віталій Віктаравіч, майстар спорту міжнароднага класа па лѐгкай атлетыцы (спартыўная хадзьба, 1994 г.).

Крыніцы інфармацыі:

https://oshmiany.gov.by/uploads/files/Dejateli-sporta.pdf