7.11.1912 г. у в.Граўжышкі Ашмянскага раёна нарадзілася Скачкоўская Зінаіда Канстанцінаўна (1912–1994), беларускі тэатральны дзеяч. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Пасля сканчэння драматычных курсаў у Мінску працавала ў Беларускім тэатры імя Я.Купалы (1932-1945гг.–актрыса, з 1946г. – памочнік рэжысёра). У гады Вялікай Айчыннай вайны ў складзе франтавой брыгады. Яе багаты вопыт работы з рэжысёрамі розных школ і кірункаў садзейнічаў дасканаламу арганізацыйна-тэхнічнаму і творчаму працэсу выпуску спектакляў (больш як 100). Сыграла вядучыя ролі ў спектаклях “Велікадушнасць” В.Галаўчынера, “Партызаны” К.Крапівы, “Машачка” А.Афінагенава, “Жакерыя” П.Мерыме і інш.
Крыніцы інфармацыі:
1. Скачкоўская Зінаіда Канстанцінаўна// Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 36.
2. Скачкоўская Зінаіда Канстанцінаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 571–572). (Нарадзіліся на Ашмяншчыне. Творцы).
3. Скачкоўская Зінаіда Канстанцінаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 5. / рэдкал.: І. п. Шамякін і інш. – Мн.: БелСЭ, 1987. – С. 19.







