17 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” адбыўся вечар успамінаў “Рэха ваенных гор”, прысвечаны Дню воінаў-інтэрнацыяналістаў. На сустрэчу быў запрошаны Генадзій Чэслававіч Андрэеўскі, які прайшоў афганскую вайну. Ён падзяліўся сваімі ўспамінамі і адказаў на пытанні прысутных. Генадзію Чэслававічу уручылі падзячны ліст і выказалі словы пашаны. Бібліятэкар падрыхтавала для прагляду дакументальны фільм пра Афганістан, які дапамог удзельнікам мерапрыемства цалкам пагрузіцца ў падзеі тых часоў. У завяршэнне вечара Уладзімір Чэслававіч падарыў бібліятэцы кнігу “У вышыні, за ракой”.







