
Бялявіна, В. М. Хлеб надзённы беларускай вёскі / В. М. Бялявіна. – Мінск: Беларусь, 2016. – 311 с. : іл.
У кнізе, багата ілюстраванай архіўнымі і сучаснымі фотаздымкамі, паказаны этапы развіцця беларускай вёскі і земляробства – ад старажытнасці да нашых дзён, разглядаецца эвалюцыя спосабаў апрацоўкі глебы, прылад працы, якія ў розныя гады выкарыстоўваліся для вырошчвання ўраджаю, расказваецца аб звычаях і традыцыях у сялянскай працы і побыце беларусаў.
Для шырокага кола чытачоў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй сельскай гаспадаркі Беларусі.






