Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы.  Т. 9 / А. А. Марціновіч. – Мінск: Беларуская навука,2020. – 370 с.
Дзявяты том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай літаратурнай прэміі і шэрагу іншых прэстыжных літаратурных прэмій Алеся Марціновіча “Гісторыя праз лёсы” цалкам прысвечаны буйнейшаму магнацкаму роду Радзівілаў. Назва першай кнігі – “Каля вытокаў роду”. Другая кніга “Моц і сіла” знаёміць з тымі, хто прынёс яму вядомасць: Мікалай Сіротка і Багуслаў Радзівіл, Альбрэхт Станіслаў і Геранім Фларыян, Пане Каханку і Мацей Радзівіл і іншыя. Без іх немагчыма ўявіць сабе нацыянальную гісторыю. Гісторыя ж вялікага кахання Барбары Радзівіл і Жыгімонта ІІ Аўгуста, Элізы Радзівіл і Вільгельма Гагенцолерна раскрываецца ў трэцяй кнізе “Каханым не кажуць “бывай”. Кнігі адметныя жывасцю падачы матэрыялу, цікавым зместам.

Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту.