Гісторыя праз лёсы

Марціновіч, А. А. Гісторыя праз лёсы. Т. 8 / А. А. Марціновіч. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 327 с. : іл.
Восьмы том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне прозы, шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча “Гісторыя праз лёсы” складаецца, як і папярэднія, з трох кніг. У першай “Чужое неба як сваё” расказваецца пра вядомых людзей, якіх лёс закідваў далёка ад Радзімы. Героі другой кнігі – “Немагчымасць магчымага” – дасягнулі таго, што здаецца неверагодным. Трэцяя кніга “Алелькавічы” пачынае знаёміць з прадстаўнікамі самых знакамітых беларускіх родаў. Кнігі прывабліваюць багаццем фактычнага матэрыялу і жывасцю падачы, прысутнасцю нечаканых, неверагодных эпізодаў.

Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту. У сваёй рабоце могуць выкарыстоўваць выхавацелі дзіцячых садоў, настаўнікі на ўроках і ў пазашкольнай рабоце.