Напярэдадні Новага года, 31 снежня, сельская бібліятэка аг. Кальчуны расчыніла свае дзверы для юных чытачоў са школьнага лагера Кольчунскай школы “Снегавікі”. Тут разгарнулася займальная гульнёва-пазнавальная праграма “У гасцях у навагодняй казкі”, напоўненая чараўніцтвам і цудоўным настроем. Разам з казачнымі героямі дзеці адправіліся ў незабыўнае вандраванне па старонках любімых навагодніх казак. Іх чакалі вясёлыя гульні, займальныя конкурсы, мудрыя загадкі і, вядома ж, шчырыя дзіцячыя вершы, прысвечаныя зімовым святам. Асаблівае захапленне выклікаў прагляд навагодніх мультфільмаў, якія падарылі юным гледачам масу станоўчых эмоцый і цудоўны настрой. Ніхто з маленькіх гасцей не застаўся без падарунка. У канцы свята ўсе дзеці атрымалі салодкія прызы, якія сталі цудоўным завяршэннем чароўнага дня. Мы шчыра дзякуем усім удзельнікам за цудоўную кампанію і жадаем у Новым годзе яшчэ больш цікавых кніг, займальных прыгод і незабыўных сустрэч у нашай бібліятэцы!










