6 снежня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прайшоў інфармацыйны дзень па прафілактыцы ВІЧ/СНІД “Лёсы мільёнаў пад пагрозай”. Была аформлена тэматычная інфармацыйная выстава. З наведвальнікамі бібліятэкі праводзіліся інфармацыйныя хвілінкі, накіраваныя на фізічныя і маральныя фарміраванні сталага пакалення ў духу дабра і маральнай чысціні. Для замацавання ведаў удзельнікам мерапрыемства было прапанавана апытанне-анкета “Што ты ведаеш пра ВІЧ/СНІД”. Удзельнікі з цікавасцю праглядзелі відэаролік па гэтай тэме. У канцы мерапрыемства былі раздадзены буклеты і памяткі па папярэджанні захворвання на ВІЧ/СНІД.










