Прафесія – бібліятэкар

24 лістапада ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў 9 “В” класа СШ №3 прайшла гадзіна прафарыентацыі “Прафесія – бібліятэкар”. Дзеці са здзіўленнем даведаліся, што сённяшні бібліятэкар – гэта:

✅ Педагог, які праводзіць урокі і майстар-класы.

✅ Артыст, які стварае сапраўдныя шоу.

✅ Маркетолаг, які ведае, як прыцягнуць чытача.

✅ IT-геній, які арыентуецца ў лічбавым свеце лепш за многіх.

У фінале сустрэчы школьнікі даведаліся, у якіх ВНУ і каледжах Беларусі можна атрымаць адукацыю, каб стаць часткай сучаснай бібліятэчнай каманды.