23 кастрычніка ў рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” работнікі культуры філіялаў “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” і “Сельскі клуб аг. Кальчуны” правялі гутарку-гульню “Знаўцы пажарнай бяспекі” для малодшых школьнікаў. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, вывучалі вогнетушыцель, глядзелі відэаролікі аб пажарнай бяспецы, у гульнявой форме папоўнілі веды па гэтай тэме. Быў зроблены агляд кніжнай выставы “Не жартуй, мой сябар, з агнём”, раздадзены буклеты для дзяцей і іх бацькоў па пажарнай бяспецы.
