Капусныя пасядзелкі ў бібліятэцы

       23 кастрычніка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”, якое прайшло пад назвай “Капусныя пасядзелкі”. Падчас сустрэчы госці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, прынялі ўдзел у віктарыне “Што? Дзе? Калі?”, успомнілі прыказкі і прымаўкі пра капусту, а таксама паказалі свае творчыя здольнасці ў конкурсе “Спявай песню”. Завяршыліся пасядзелкі традыцыйным чаяваннем, падчас якога ўдзельнікі дзяліліся рэцэптамі квашання капусты і правялі дэгустацыю. Цёплая атмасфера, шчырыя размовы і народныя традыцыі зрабілі сустрэчу асабліва ўтульнай і душэўнай.