Мы — за здаровы лад жыцця!

       23 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кракоўка” наведала ДУА “Кракоўскі дзіцячы сад” с пазнавальна-гульнявой праграмай “Мы — за здаровы лад жыцця”. Дзеці адправіліся ў вясёлае падарожжа па “Станцыях здароўя”! На прыпынку “Асабістая гігіена” малышы адгадвалі загадкі і падбіралі правільныя словы. На станцыях “Здаровае харчаванне”, “Рэжым дня” і “Спартыўная” ўдзельнікі актыўна выконвалі заданні, гулялі і абмяркоўвалі, як важна берагчы сваё здароўе. Дэвізам сустрэчы сталі словы: “Я здароўе зберагу — сам сабе дапамагу!” Такія мерапрыемствы вучаць дзяцей разумець, што быць здаровым — гэта весела, цікава і вельмі патрэбна!