Настаўнік – як бясцэнна імя гэтае

       5 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” прайшла тэматычная гадзіна “Настаўнік – як бясцэнна імя гэтае” цёплае і душэўнае свята, прысвечанае Дню настаўніка. Бібліятэкар павіншавала педагога з прафесійным святам, выказала шчырую падзяку за супрацоўніцтва і адданасць сваёй справе. Да віншаванняў далучыліся дзеці – яны з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і чыталі кранальныя вершы для свайго любімага настаўніка. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Служэнне, патрэбнае Радзіме”, якая распавядае пра высакародную прафесію настаўніка і яе ролю ў жыцці грамадства. Няхай кожны дзень дорыць вам радасць, натхненне і ўдзячныя ўсмешкі вучняў!