Дабрыня жыве паўсюль

  4 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” у межах дэкады “Залаты ўзрост”  прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Дабрыня жыве паўсюль”. Для наведвальнікаў была аформлена тэматычная кніжная выстава “Бабуля поруч з дзядулем”, дзе прадстаўлена літаратура пра сямейныя каштоўнасці, каханне і павагу да старэйшага пакалення. Дзеці даведаліся шмат цікавага пра гісторыю свята, дзяліліся аповедамі пра сваіх бабуль і дзядуль, з цеплынёй распавядалі, як моцна іх любяць і цэняць за клопат, пяшчоту і мудрыя парады. Падчас гутаркі хлопчыкі і дзяўчынкі таксама пазнаёміліся з тым, якую ўвагу і падтрымку аказвае дзяржава пажылым людзям — мудрым, вопытным і нязломным працавітым, чый жыццёвы шлях з’яўляецца прыкладам для маладога пакалення. Няхай дабрыня, павага і ўвага да старэйшых жывуць у кожным сэрцы!