3 кастрычніка філіял «Сельская бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны» наведалі самыя маленькія і дапытлівыя чытачы — выхаванцы дзіцячага сада. Бібліятэкар правяла экскурсію “У гасцях у кнігі”, дзе пазнаёміла дзяцей з бібліятэкай, расказала, як жывуць кнігі і чаму так важна іх берагчы. Маленькія госці з цікаўнасцю разглядалі новыя яркія выданні, а пасля адправіліся ў чарадзейны свет лялечнага тэатра , дзе паглядзелі любімую казку “Калабок”. Дзіцячая ўсмешка — найлепшая падзяка! Нашы юныя наведвальнікі пайшлі дадому ў выдатным настроі і з жаданнем абавязкова вярнуцца ў бібліятэку яшчэ раз.






