5 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Баруны” прайшоў гістарычны экскурс “Кнігі славянскай мудрасці”, прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства. Для чытачоў была падрыхтавана кніжная выстава “З вытокаў роднай мовы”, якая прадставіла багацце і разнастайнасць беларускай літаратуры. Падчас сустрэчы ўдзельнікі пашырылі свае веды пра асветніцкую дзейнасць нашых суайчыннікаў, даведаліся пра шлях развіцця беларускага пісьменства — ад старажытных рукапісных кніг да сучасных выданняў. Мерапрыемства стала сапраўдным падарожжам у гісторыю і культуру, дазволіла адчуць непаўторную каштоўнасць роднага слова і яшчэ раз узгадаць яго вялікую ролю ў захаванні нацыянальнай спадчыны.








