Беларусь – краіна адзінства і згоды

       15 верасня ў філіяле «Сельская бібліятэка аг. Гальшаны» стартаваў тыдзень, прысвечаны Дню народнага адзінства. На працягу гэтага часу бібліятэкары знаёмілі чытачоў з матэрыяламі кніжнай выставы «Беларусь – краіна адзінства і згоды». Выстава прадставіла літаратуру, якая адлюстроўвае гісторыю станаўлення беларускай дзяржаўнасці, культурную спадчыну народа і яго духоўныя каштоўнасці. Асобная ўвага была нададзена ідэям міру, згоды і адзінства — тым асновам, на якіх грунтуецца развіццё сучаснай Беларусі. Такія мерапрыемствы ў бібліятэцы спрыяюць фарміраванню патрыятызму, павагі да роднай краіны і ўмацаванню нацыянальнай самасвядомасці.