12 чэрвеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” праведзена літаратурная дэгустацыя “Навінкі з кніжнага кошыка”. Новыя кнігі – гэта заўсёды радасная падзея для чытача. Бібліятэкар Таццяна Ціхановіч пазнаёміла дзяцей з навінкамі кніг, якія паступілі ў бібліятэку. Зазірнуўшы ў “кніжны кошык”, кожны юны чытач меў магчымасць дастаць адтуль упадабанае выданне. Менавіта кніга можа адказаць на складаныя пытанні, а можа развесяліць і зрабіць больш шчаслівым. Дзякуючы кнігам, жыццё становіцца ярчэй, багацей, цікавей.
