Мая Беларусь

       Бібліятэкар  філіяла “Сельская  бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” 2 ліпеня прадставіла чытачам бібліятэчны квілт  “Мая Беларусь”, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сутнасць  у тым, каб з каляровых лапікаў-паперак атрымалася вялікае палатно, у якім на кожным асобным лапіку напісаны пажаданні і віншаванні сваёй малой радзіме. Кожны ахвотнік пакідаў на маленькіх сцікерах добрыя чулыя словы аб тым куточку, дзе нарадзіўся, і прымацоўваў іх на маляўніча аформлены стэнд. Як паказвае практыка, звычайна наведвальнікі жадаюць міру, дабра і росквіту нашай радзіме.

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *