16 красавіка філіял “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” наведалі малодшыя школьнікі Кальчунскай СШ, дзе прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Нізкі паклон воінам-землякам”. Дзеці ўспомнілі тых, хто аддаў жыццё за шчаслівае дзяцінства пад мірным небам, ветэранаў, якія вярнуліся з перамогай і доўгія гады працавалі на карысць Радзімы. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з “дрэвам памяці”, на якім замест лісцікаў – фатаграфіі ветэранаў Кальчунскага сельскага Савета. У завяршэнне мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб загінуўшых воінах-земляках.
