10 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кракоўка” адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Вайны свяшчэнныя старонкі” у рамках бібліяэстафеты “Пад салютам Вялікай Перамогі”. У ходзе мерапрыемства былі асветлены ўсе этапы Вялікай Айчыннай вайны – ад чэрвеня 1941 года да пераможнага мая 1945 года. У мерапрыемстве прымалі ўдзел дзеці з ДУА “Гімназія №1 г.Ашмяны”. Яны чыталі вершы, гучалі музычныя нумары, а таксама дэманстраваліся відэаматэрыялы. Напрыканцы мерапрыемства прайшло ўскладанне кветак да помніка загінулым землякам і хвіліна маўчання. Гэта падзея дапамагла ўшанаваць памяць герояў і пагрузіцца ў гісторыю нашай краіны.
