7 красавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня здароўя, пад назвай “Быць маладым – значыць быць здаровым”. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 8 “В” класа СШ №3 г. Ашмяны. Бібліёграф Гінтоўт Валерыя пазнаёміла падлеткаў з важнай праблемай, якая тычыцца моладзі, — расстройствамі харчовых паводзін. Удзельнікі даведаліся аб тым, як клапаціцца аб сваім здароўі, а таксама аб спосабах пераадолення магчымых складаных сітуацый. Гэта мерапрыемства садзейнічала павышэнню дасведчанасці і фарміраванню здаровага ладу жыцця сярод падлеткаў.
