Генацыд – наша памяць і боль

       26 чэрвеня у сельскай бібліятэцы аг.Крэйванцы адбылася прэзентацыя кніжнай экспазіцыі Генацыд – наша памяць і боль. У рамках бібліятэчнага  патрыятычнага праекта “Генацыд – памяць і боль беларускай зямлі”, распрацаванага Ашмянскай раённай бібліятэкай, у перыяд з 15.04 па 15.10. 2024 г. перасоўная кніжная экспазіцыя  павінна пабываць у кожнай бібліятэчнай установе Ашмянскага раёна і пазнаёміць мясцовае насельніцтва з матэрыяламі, якія адлюстроўваюць палітыку генацыду фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Бібліятэкар Валянціна Дзядзічкіна, у час знаёмства з выставай-экспазіцыяй, звярнула асаблівую ўвагу на дакументы, у якіх прыводзяцца звесткі аб праяўленнях генацыду на тэрыторыі Ашмяншчыны. У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Крэйванцаўскага сельвыканкама Валянціна Вінцаловіч.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *