Праваслаўная кніга – компас душы

       14 сакавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна духоўнасці “Праваслаўная кніга – компас душы”, прымеркаваная да Дня праваслаўнай кнігі. У мерапрыемстве прыняў удзел іерэй храма Уваскрэсення Хрыстова Сергій Мігель і навучэнцы 11 “Б” класа СШ №1 г.Ашмяны. Бібліятэкар у суправаджэнні  прэзентацыі “Шлях проаваслаўнай кнігі” пазнаёміла з гісторыяй стварэння першых  друкаваных кніг. Успомніла стваральнікаў славянскай азбукі святых Мяфодзія і Кірыла, беларускага першадрукара Францыска Скарыну, які выдаў першую на ўсходнеславянскіх землях друкаваную Біблію. У сваім слове айцец Сергій распавёў пра важнасць і каштоўнасць кніг духоўнага зместу. Асабліва вылучыў Кнігу кніг – Біблію, у якой можна знайсці адказы на ўсе нашы пытанні. Напрыканцы мерапрыемства быў праведзены агляд кнііжнай выставы “Праваслаўныя святыні Беларусі”.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *