Чытаем кнігі аб вайне: 80 кніг да Перамогі

   

       16 сакавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі”  у рамках абласнога праекта “Чытаем кнігі аб вайне: 80 кніг да Перамогі” правяла чытанні кніг В. Быкава. Бібліятэкар  з вучнямі па чарзе зачытвалі ўрыўкі з  твораў: “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Воўчая зграя”.  Гэтыя кнігі разам з іншымі матэрыяламі прадстаўлены на кніжнай выставе “Вайна. Перамога. Памяць”, прысвечанай 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На выставе  таксама дэманструюцца кнігі, дакументы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць падзеі вайны і подзвігі салдат. Гучным чытанням папярэднічаў расповед бібліятэкара пра значэнне Перамогі для нашага народа і пра важнасць захавання памяці аб тых, хто змагаўся за свабоду.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *