Напярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь работнікі філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” і філіяла “Сельскі клуб аг. Кальчуны” наведалі дзяцей у Кальчунскім дзіцячым садзе. Для іх быў праведзены відэа-экскурс “Дзецям пра Канстытуцыю”. Маленькія грамадзяне даведаліся многае аб законах нашай Рэспублікі і іх абавязках. Гэтаму спадарожнічала тэматычная падборка з кароткай інфармацыяй пра літаратуру і відэаролікі. На прыкладзе казачных герояў дзеці абмяркоўвалі хто з іх парушыў закон і як мы павінны іх выконваць.
