Асноўны закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыя. Яна была прынятая 15 сакавіка 1994 года. Гэтай урачыстай падзеі была прысвечана гадзіна прававой інфармацыі “Закон для ўсіх і кожнага”, якая прайшла 15 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Крэйванцы”. У час мерапрыемства прысутныя больш падрабязна даведаліся, што такое Канстытуцыя, калі яна была прынятая і чаму лічыцца асноўным Законам нашай краіны. У Канстытуцыі запісаны правілы, якія вызначаюць жыццё нашай краіны, правы і абавязкі яе грамадзян. Дзякуючы Канстытуцыі кожны чалавек можа адчуваць сябе абароненым, ведаючы, што ягоныя правы і свабоды не будуць ушчэмленыя. Да мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава “Канстытуцыя – асноўны закон краіны”.
