14 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Баруны” сумесна з філіялам “Сельскі клуб аг. Баруны” прайшла інфармацыйная гадзіна “Радком Асноўнага закона”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра значэнне Канстытуцыі як асноўнага закона краіны, які вызначае правы і абавязкі грамадзян. Бібліятэкар распавяла пра ключавыя артыкулы Канстытуцыі і пра тое, як яны ўплываюць на жыццё кожнага чалавека. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Беларусь – прававая краіна”, на якой прадстаўлены кнігі, прысвечаныя правам чалавека, прававой сістэме і гісторыі Канстытуцыі. Выстава выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў і стала выдатнай магчымасцю для ўсіх жадаючых паглыбіць свае веды аб прававых асновах жыцця ў Беларусі.
