6 сакавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў агляд выставы «Крик памяти: сквозь пепел к Победе», прысвечанай святкаванню 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта падзея сабрала мноства зацікаўленых гасцей, якія прыйшлі ўспомніць і аддаць даніну павагі тым, хто змагаўся за свабоду і мір. Выстава прадставіла багаты матэрыял звязаныя з падзеямі вайны. Наведвальнікі змаглі глыбей пагрузіцца ў гістарычны кантэкст тых страшных гадоў, адчуць дух подзвігаў і неверагоднай сілы народа, які змагаўся за сваю зямлю. Агляд выставы быў дапоўнены лекцыяй, у якой гаварылася пра важнасць захавання памяці аб мінулых падзеях для будучых пакаленняў.
