Паштоўка для мамы

      6 сакавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы працавала творчая майстэрня “Паштоўка для мамы”, па стварэнні паштовак сваімі рукамі. У ім прынялі ўдзел дзеці 3 “В” класа ДУА “Гімназія № 1 г.Ашмяны”. Гасцям бібліятэкі быў прадастаўлены матэрыял з нарыхтоўкамі. Дзеці з вялікім энтузіязмам стваралі паштоўкі для сваіх мам, старанна прамалёўваючы кожны пялёстак і лісцік кветкі. На адваротным баку паштоўкі дзеці напісалі найлепшыя пажаданні. У выніку атрымаліся яркія і ўражлівыя працы. Кожная мама будзе вельмі рада атрымаць такую паштоўку, зробленую рукамі свайго дзіцяці.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *