У філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” напярэдадні 8 сакавіка быў праведзены майстар-клас па вырабе падарункаў для сваіх дарагіх мам. Дзеці з захапленнем працавалі над стварэннем унікальных сюрпрызаў, выяўляючы творчы падыход і фантазію. Падчас майстар-класа дзеці выкарыстоўвалі розныя матэрыялы: каляровую паперу, тканіны, ніткі і ўпрыгажэнні, каб зрабіць свае падарункі па-сапраўднаму асаблівымі. Кожны з іх ўклаў у сваё тварэнне часцінку любові і клопату, што зрабіла гэтыя падарункі сапраўда унікальнымі.
