3 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка в.Гродзі” прайшоў экалагічны ўрок “Захаваем прыроду”. Бібліятэкар правяла для дзяцей віктарыну “Што вы ведаеце пра дзікіх жывёл”, якая выклікала вялікую цікавасць і актыўны ўдзел. У рамках мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Жыць у садружнасці з прыродай”, дзе дзеці змаглі пзнаёміцца з разнастайнымі кнігамі і матэрыяламі пра важнасць аховы навакольнага асяроддзя і жыцця ў гармоніі з прыродай.






