У рамках бібліяэстафеты “Пад салютам Вялікай Перамогі” 22 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Крэйванцы” прайшла гадзіна гісторыі і патрыятызму «Маленькие солдаты большой войны». Бібліятэкар расказала дзецям пра тое, што ў гады вайны побач з бацькамі і старэйшымі братамі ў шэрагі байцоў сталі зусім юныя, звычайныя хлапчукі і дзяўчынкі. Дзеці з цікавасцю слухалі гісторыі пра сваіх аднагодкаў, якія не гулялі ў вайну, а жылі па яе суровых законах. У завяршэнні мерапрыемства быў зроблены агляд кніжнай выставы “Малыя героі Вялікай вайны”.
